Текст песни1.Вясною і летам матуля ідзе за сяло
У асеннюю злоту і ў сцюжу ідзе на дарогу
Чакае матуля, чакае так доўга сыноў
Яны ж не прыйшлі святкаваці з ёй дзень Перамогі
Вясною і летам матуля ідзе за сяло
У асеннюю злоту і ў сцюжу ідзе на дарогу
Чакае матуля, чакае так доўга сыноў
Яны ж не прыйшлі святкаваці з ёй дзень Перамогі
Прыпеў:
Чатыры сыны не прыйшлі да матулі з вайны
Чатыры сыны, ўся надзея і ўцеха матулі
Старэнькай і зараз здаецца, што прыйдуць дахаты яны
Абдымуць, да сэрца прытуляць
2.Маці раскажа сыночкам сваім маладым
Раскажа пра тое, што людзі пра іх не забылі
Матуля ідзе на бальшак, дзе чатыры дубы
Растуць і шумяць, што калісці сыны пасадзілі
Прыпеў:
3.Дрэвы прыветна здалёк сустракаюць яе
І гладзіць іх маці пяшчотнай рукой без устанку
І шэпча:сыночкі, дубочкі,крывінкі мае
Пятруська, Алеська, Рыгорка, Іванка, Іванка…
Прыпеў:
Чатыры сыны не прыйшлі да матулі з вайны
Чатыры сыны, ўся надзея і ўцеха матулі
Старэнькай і зараз здаецца, што прыйдуць дахаты яны
Абдымуць, абдымуць, абдымуць, да сэрца прытуляць
Вясною і летам матуля ідзе за сяло |
Похожие минусовки:
|