Текст песниКаля млына, каля млына, расцьвіла каліна,
там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва.
Яна брала, яна брала, яшчэ набірала,
Адна дочка ў маці была - да і та гора знала.
Пусьці, маці, пагуляці, я не забаруся,
Як запяе першы певень, я дамоў вярнуся.
Пяе певень, пяе другі, шчэ й кура сакоча...
Кліча маці вячэраці, а дачка ня хоча.
Ой, вячэрай, мая маці, калі наварыла,
Мне сягоння, мая маці, вячэра ня міла.
Ой пайду я ў лес па дровы, ой, гора мне, гора,
Не пайду я за старога - барадою коле.
А пайду я за такога, што ня мае вуса,
Ён на мяне кіўне, моргне, а я засьмяюся!
Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,
Там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыван на мяне кіўне, моргне, а я засьмяюся!
Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,
Там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва. |
Похожие минусовки:
|