Текст песниСловы Адама Русака
Музыка Юрыя Семянякi
Цiха растрывожыла
Думкаю-бяссоннiцай
Вечна неспакойная
Ты, любоў мая.
Не за вочы чорныя,
Не за бровы смуглыя,
А за сэрца шчырае
Палюбiла я.
Знаю, не праложаны
Мне дарогi роўныя,
Кветкамi не сцелюцца
Сцежкi у жыццi.
Пушчамi глыбокiмi,
Горамi высокiмi,
Рук не разнiмаючы,
Нам з табой iсцi.
Засвяцiся яснаю,
Светлаю нязгаснаю,
Зоркаю шчаслiваю,
Ты, любоў мая.
Не за вочы чорныя,
Не за бровы смуглыя,
А за сэрца шчырае
Палюбiла я. |
Похожие минусовки:
|