Текст песниУ суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла рушнiкi.
- Пакажы, Алена, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на канi раку.
- Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муцi мне толькi чыстае вады.
Ў маркоцi Янка галавой панiк,
Упусцiла дзеўка беленькiй рушнiк.
- Янка, мой саколiк, памажы хутчэй,
Хоч плыве, знiкае рушнiчок з вачэй.
- Любая Алёна, я ж вады баюсь.
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
Супынiўся гнедый пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала цiха-цiха на усёй зямлi...
Па рацэ далёка рушнiкi плылi. |
Похожие минусовки:
|