Текст песниКаханне,залатое каханне...
Я стаю,пахіліўшы чало.
Не спаткаў я цябе пры кургане,
Не сустрэў у завейных палёх.
Ты сама да мяне,маладога,
Прыгарнулася сэрцам сваім.
Усміхаліся далі,разлогі,
Усміхалася радасць у сінь.
прыпеў: Ой,ты,Стася,смуглявая Стася,
Што далей? Ты ў ветра спытайся!
Ой ты,Стася,смуглявая Стася,
Пакахаў,як ніхто, пакахаў!
А песні,сонцавейныя песні
Разліваліся ўсплёскамі хваль.
Яны з сэрца каханне разнеслі,
Яны з сэрца памчаліся ўдаль.
У гэты вечар самоты не песціў,
Найшчаслівейшы быў між людзей.
Ціха зоры смяяліся ў вецці,
Я на іх задумённа глядзеў.
прыпеў.
|
Похожие минусовки:
|