Текст песниПатухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прытуліся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш - вецер, чуеш - вечар,
Чуеш - ціха шапоча сад.
На твае худзенькія плечы
Асыпае ноч зарапад.
Гэта я з табой вечарую,
Туманамі цябе я чарую,
Васількоў шапатліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.
І ад рук няўмелых, нясмелых
Не схаваешся ты нідзе,
Поўня белая яблыкам спелым
На далоні твае ўпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я,
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.
|
Похожие минусовки:
|